“Паміж наступным і былым”

08.02.2019

  7 лютага ў чытальнай зале цэнтральнай раённай бібліятэкі адбылася вечарына-партрэт “Паміж наступным і былым”, прысвечаная 105-годдзю з дня нараджэння народнага паэта БССР Аркадзя Куляшова. Вучні 8 класаў ДУА “Сярэдняя школа №2 г.п.Бешанковічы” пазнаёміліся з біяграфіяй і творчасцю паэта, паслухалі яго вершы. Увазе прысутных была прадстаўлена электронная прэзентацыя “Аркадзь Куляшоў – народны паэт БССР”.