“Павышэнне эфектыўнасці функцыянавання бібліятэкі: метадычны калейдаскоп ”

19.10.2018

19 кастрычніка прайшоў семінар  сельскіх бібліятэкараў ДУК “Бешанковіцкая ЦБС” “Павышэнне эфектыўнасці функцыянавання бібліятэкі: метадычны калейдаскоп ”. 

 У рамках семінара сельскія бібліятэкары атрымалі  метадычныя кансультацыі: "Вымярэнне эфектыўнасці і якасці работы бібліятэкі" (Мароз Т. І. – заг. аддзела маркетынгу ЦРБ), "Сельская бібліятэка – цэнтр адраджэння і развіцця культурнай спадчыны" (Капойка А.А. – метадыст аддзела маркетынгу ЦРБ).

 Вопытам работы падзяліліся супрацоўнікі раённых бібліятэк: "Дзеці ў бібліятэцы: даступна, камфортна, цікава"  (Карнакова Н.М.. – заг. дзіцячай раённай бібліятэкі),  "Платныя паслугі публічных бібліятэк: патэнцыял і перспектывы" (Куц Н.І. – заг. аддзела абслугоўвання ЦРБ).

 Цікавым і карысным атрымаўся круглы стол  " Прывабны воблік агульнадаступнай бібліятэкі: тэхналогія стварэння", які падрыхтавала і правяла  Мароз Т. І. – заг. аддзела маркетынгу ЦРБ . 

Змястоўнымі былі парады спецыяліста  (Насыр В.В. – бібліятэкар аддзела маркетынгу)  "Інавацыйныя формы мерапрыемстваў: арганізацыя і тэхналогія  правядзення".