«Прыказкі і прымаўкі - мудрыя дарадцы»

02.12.2020

 Наша прыгожая родная мова бярэ пачатак з вуснай народнай творчасці. Каб бліжэй пазнаёміцца з гэтым скарбам у Бешанковіцкай гарпасялковай бібліятэцы прайшла гадзіна фальклору «Прыказкі і прымаўкі - мудрыя дарадцы». На мерапрыемства бібліятэкар запрасіла вучняў старэйшых класаў, падрыхтавала агляд літаратуры і электронную прэзентацыю.