“Жыццё, напоўненае сэнсам”

10.10.2017

 

 9 кастрычніка 2017 года ў Бачэйкаўскай сельскай бібліятэцы ім. Б.П.Беляжэнка прайшло мерапрыемства, прысвечанае жыццю і творчасці нашага знакамітага земляка Барыса Паўлавіча Беляжэнка.

 На літаратурнай гадзіне “Жыццё, напоўненае сэнсам” прысутнічалі вучні ДУА “Бачэйкаўская сярэдняя школа”. Бібліятэкар, Ларыса Аляксандраўна Піўчэўская, пазнаёміла дзяцей з жыццём і творчасцю паэта, празаіка, сатырыка і журналіста – чалавека шматграннага таленту, патрыёта сваёй малой радзімы.

 Прагучалі вершы, урыўкі з празаічных твораў Барыса Беляжэнкі. Любоў Ільінічна Шчука пазнаёміла вучняў з афарызмамі пісьменніка.