"Давайце абмяркуем"

  КЛУБ АМАТАРАЎ ЧЫТАННЯ "ДАВАЙЦЕ АБМЯРКУЕМ"

  ДЭВІЗ КЛУБА:       "Скажы - не маўчы. Стварай, натхняй, здзяйсняй!"

  МЭТЫ КЛУБА:

  • аб'яднанне ўдзельнікаў у групу па інтарэсах для задавальнення патрэб у міжасабістых зносінах;
  • выхаванне здаровага ладу жыцця;
  • далучэнне да кніг і чытання;
  • папулярызацыя інфармацыйных рэсурсаў бібліятэкі.

  АСНОЎНЫЯ ЗАДАЧЫ:

  • вывучэнне інтарэсаў і запытаў удзельнікаў клуба з мэтай іх задавальнення праз сістэму інфармацыйна-масавых мерапрыемстваў;
  • арганізацыя сістэмы інфармавання пра навінкі літаратуры, перыядычных выданняў;
  • стварэннне ўмоў для зносін па інтарэсам і правядзення вольнага часу;
  • удзел членаў клуба ў арганізацыі і правядзенні інфармацыйна-масавых мерапрыемстваў бібліятэкі.

 

ПРАВЫ І АБАВЯЗКІ ЧЛЕНАЎ КЛУБА:

  • членамі клуба могуць стаць усе жадаючыя незалежна ад адукацыі, нацыянальнасці, веравызвання;
  • у клуб могуць уступаць усе ва ўзросце ад 18 гадоў і старэй;
  • уступленне ў клуб добраахвотнае, па ўласнаму жаданню.

 Члены клуба маюць права:

  • прымаць актыўны ўдзел у яго працы;
  • атрымліваць поўную інфармацыю аб фондзе бібліятэкі;
  • садзейнічаць павышэнню аўтарытэта клуба і бібліятэкі;
  • дапамагаць у арганізацыі творчых мерапрыемстваў.

​АРГАНІЗАЦЫЯ РАБОТЫ КЛУБА:

  • клуб "Давайце абмяркуем" праводзіць свае сустрэчы адзін раз на месяц у загаддзя дамоўлены з членамі клуба час;
  • асноўнае месца сустрэч членаў клуба - бібліятэка;
  • агульнае кіраўніцтва дзейнасцю клуба ажыццяўляе бібліятэкар.