“Гістарычныя постаці роднага краю”

20.09.2019

    Немагчыма ведаць сваю Радзіму, калі не ведаеш свой родны кут, а каб мацней яго любіць, трэба аб ім ведаць як мага больш.

  19 верасня дзіцячая раённая бібліятэка запрасіла вучняў 8 класа на гадзіну краязнаўства “Гістарычныя постаці роднага краю”. Наша Малая Радзіма багата на славутыя імёны. Сярод іх знакамітыя дзеячы ў ваенным майстэрстве і ў палітыцы, выдатныя вучоныя і таленавітыя літаратары і мастакі. У час мерапыемства  вучні папоўнілі свае веды пра старажытныя магнацкія роды  Сапегаў,  Храптовічаў і  Агінскіх, якія  мелі  непасрэднае дачыненне да бешанковіцкага краю, а таксама паглядзелі тэматычныя відэаматэрыялы.