"Паэты Радзімы - Купала і Колас"

01.12.2017
 
   30 лістапада ў чытальнай зале цэнтральнай раённай бібліятэкі прайшла літаратурна-музычная кампазіцыя "Паэты Радзімы Купала і Колас", прысвечаная 135-годдзю з дня іх нараджэння.

 Вучні 8 і 9 класаў ДУА "Сярэдняя школа №2 г.п. Бешанковічы" даведаліся аб жыцці і творчасці класікаў беларускай літаратуры, паслухалі іх паэтычныя творы і песні на іх вершы.

 Увазе школьнікаў была прадстаўлена электронная прэзентацыя "Памятныя мясціны Якуба Коласа і Янкі Купалы", а таксама выстава - прагляд літаратуры аб жыцці і творчасці паэтаў і іх твораў з фондаў бібліятэкі.