Звіняць, звіняць калядныя званочкі

19.01.2024

 18 студзеня ў філіяле "Бачэйкаўская сельская бібліятэка імя Б.П. Беляжэнкі" для дашкольнікаў і вучняў малодшага школьнага ўзросту прайшлі калядныя вячоркі "Звіняць, звіняць калядныя званочкі". Галоўнымі героямі мерапрыемства сталі калядоўшчыкі – Каза, Зорканоша, Шчодрыкі, Цыганка. Дзеці разам з калядоўшчыкамі гулялі ў гульні, вадзілі карагоды, варажылі. За пажаданні здароўя, дабра, багатага ўраджаю гаспадыня шчодра частавала гасцей. 
 Вячоркі прыйшліся да спадобы ўсім удзельнікам мерапрыемства.