"Беларускі Андэрсен"

20.10.2016

  20 кастрычніка у РДБ было шматлюдна і весела. А справа у тым, што дзеці разам з бібліятэкарам знаёміліся з творчасцю Васіля Віткі, яму споўнілася 105 год з дня нараджэння.

Хто не ведае казку пра вавёрачку, у якой ніяк не атрымоўвалася раскусіць арэхавую шкарлупку? Прыгадалі дзеці і скорагаворку пра ваўка, што схаваў свой хвост у хвошч, а сам сядзеў пад дажджом. У час знаёмства, дзеці даведаліся, што В.Вітка склаў шмат вершаў і апавяданняў, п’ес і казак, лічылак і скорагаворак. Хоць ён і пісаў для дарослых, папулярнасць яму прынеслі менавіта дзіцячыя творы. Імя Васіля Віткі унесена ў спіс лепшых казачнікаў свету. Дзеці з задавальненнем чыталі вершы, адгадвалі загадкі.

 А вы  яшчэ не чыталі яго твораў? Хутчэй выключайце тэлевізар і адкладвайце як мага далей мабільны тэлефон. Пачытайце лепш кніжку Васіля Віткі – не пашкадуеце!

                                                                                                                                                                                                                                                                    Н.М.Галавешка, заг. РДБ.