"Чараўнік паэтычнай стыхіі"

02.03.2020

 29 лютага ў Вярхоўскай сельскай бібліятэцы прайшла літаратурная сустрэча "Чараўнік паэтычнай стыхіі", прысвечаная 85 - годдзю з дня нараджэння Рыгора Барадуліна.
Бібліятэкар пазнаёміла сваіх чытачоў з жыццёвым і творчым шляхам пісьменніка.  Дзеці з задавальненнем слухалі вершы, адгадвалі загадкі і вымаўлялі разам з дарослымі  хуткамоўкі.

Да мерапрыемства падрыхтавана выстава твораў пісьменніка - юбіляра.