“Легенды і паданні азёрнага краю”

30.09.2016

Чарговая гадзіна беларускай культуры у рамках праграмы “Чарадзейная скарбонка” называлася “Легенды і паданні азёрнага краю”. Пяцікласнікі СШ №2 былі не на жарт заінтрыгаваны цудоўнымі гісторыямі аб тым, каму гарыць маяк над азёрамі Браслаўшчыны, дзе знайсці рэцэпт маладосці, куды вядзе напалеонаўская дарога, дзе людзі губляюцца у часе і як адшукаць беларускі Стоўнхэндж. Аматарам цмочых гісторый асабліва спадабалася гісторыя пра цмока, што жыве у водах возера, на якім стаіць Лепель. Бібліятэкар Любачка Людміла Анатолеўна зрабіла цудоўную прэзентацыю на дадзеную тэму і звярнула увагу дзяцей на цікавыя кнігі, якія ёсць у чытальнай зале бібліятэкі. Дзеці з цікавасцю разглядвалі прыгожа аформленыя выданні “Жыццядаўныя крыніцы”, М. Маляўка “Сядзіба, або хата з матчынай душою”, “Чароўны свет”, “У ноч на Івана Купалу”. Некаторыя прызналіся, што і не ведалі, што ёсць такія цікавыя і прывабныя кнігі.