"Мне застаецца спадчына"

24.10.2014

23 кастрычніка у Бешанковіцкай раённай дзіцячай бібліятэцы з 5 класам УА СШ №2 праведзены фальклорныя пасядзелкі- гульня "Мне застаецца спадчына" . Мэта мерапрыемства - выхоўваць ў дзяцей пачуццё грамадзянства і патрыятызму, любоў да традыцый свайго народа.

Гасцей сустракала гаспадыня Яніна. Яна прапанавала дзецям прыадчыніць дзверы ў дзівосны свет народных скарбаў, у свет нашай спадчыны.

У праграме свята былі загадкі, народныя песні, жарты, прыкметы, марафон скорагаворак і, нават, варажба на ручніках.

Лепшыя знаўцы нашай спадчыны адзначаны прызамі.

Кніжная выстава "Старонкі з моўнай скарбонкі" дапоўніла інфармацыяй мерапрыемства.