"Паэты - дзецям пра ўсё на свеце"

23.10.2018

  Дзяцінства - гэта цудоўная краіна, у якой заўсёды знойдзецца мноства цікавых гульняў і спраў. 

 22 кастрычніка ў Вярхоўскаю сельскую бібліятэку завітала свята - Свята беларускай паэзіі для дзяцей "Паэты дзецям пра ўсё на свеце". На мерапрыемстве дашкольнікі чыталі  беларускія вершы , спявалі песні, прыгадвалі прыказкі і прымаўкі, вадзілі карагоды. 

 Да свята прымеркавана выстава малюнкаў "Свет вачыма дзяцей".

 З добрым настроем вярталіся дзеці ў дзіцячы садок.