"Паводле законаў паэзіі"

24.09.2015

17 верасня 2015 года ў чытальнай зале цэнтральнай раённай бібліятэкі адбылася творчая сустрэча “Паводле законаў паэзіі”. Да чытачоў бібліятэкі завіталі беларускія паэты Леанід Дранько-Майсюк (член Саюза пісьменнікаў СССР з 1984 года, аўтар 15 кніг, лаўрэат прэміі “Залаты апостраф”) і Эдуард Акулін (член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1992 года, перакладчык, бард).

Гасцей прадставіла настаўніца Бешанковіцкай школы мастацтваў, мясцовая паэтка Наталля Галавач. З вялікім задавальненнем прысутныя паслухалі вершы і песні аўтараў. Напрыканцы сустрэчы паэты далі свае аўтографы ўсім жадаючым. А Леанід Дранько-Майсюк напісаў невялікі верш у падарунак бібліятэцы і чытачам.

      Тут родны кут і родны дом,

      І тут спявае сэрца!

      У Бешанковічах жывем –

      І добра нам жывецца!

 

 

 

 

 

 

 

 

А.А.Капойка.