"Пошукавая і даследчая дзейнасць бібліятэк"

30.10.2014

29 кастрычніка у ДУ "Віцебская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна" адбыліся абласныя навуковыя чытанні маладых бібліятэкараў  "Пошукавая і даследчая дзейнасць бібліятэк".

Да удзелу былі запрошаны маладыя супрацоўнікі бібліятэк розных сістэм і ведамстваў Віцебскай вобласці, выкладчыкі УА "Віцебскі дзяржаўны універсітэт імя П.М.Машэрава".

Старшынствавалі: Суша Аляксандр Аляксандравіч, намеснік дырэктара па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, кандыдат культуралогіі  і Камендатава Вольга Макараўна, намеснік дырэктара па бібліятэчнай рабоце ДУ "Віцебская абласная бібліятэка імя У.І.Леніна".

Бешанковіцкую цэнтралізаваную бібліятэчную сістэму прадстаўляла метадыст першай катэгорыі аддзела маркетынгу ЦРБ, якая выступіла з дакладам на тэму "Вопыт Бешанковіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі па складанні летапісу бібліятэк сістэмы".