“Правы чалавека”

08.12.2016

   Напярэдадні Дня правоў чалавека Бешанковіцкая раённая арганізацыя БРСМ і аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі выступілі ініцыятарамі правядзення прававой алімпіяды сярод школ раёна. Мерапрыемства праходзіла ў чытальнай зале цэнтральнай раённай бібліятэкі, дзе працуе публічны цэнтр прававой інфармацыі. Бібліёграф ЦРБ Аксана Сяргееўна Бабаедава падрыхтавала для вучняў электронную прэзентацыю “Правы чалавека”. Аформлена кніжная выстава “Человек в правовом государстве”.