“Вяночак вершаў Максіма Багдановіча”

08.12.2016

 

   У гэтым годзе наша краіна адзначае 125-годдзе   класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча.

 Максім Багдановіч – выдатны паэт і празаік, таленавіты публіцыст, літаратурны крытык, адзін з заснавальнікаў навуковай гісторыі беларускай літаратуры. Ён пражыў няпоўных 26 гадоў, але за гэты час пакінуў глыбокі след у культурна-літаратурнай спадчыне Беларусі. З нагоды яго юбілею дзіцячая раённая бібліятэка запрасіла сваіх чытачоў на літаратурна-музычную кампазіцыю “Вяночак вершаў Максіма Багдановіча”. Падчас мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам паэта, паслухалі  прыгожыя вершы, наведалі яго родныя мясціны, месцы ушанавання памяці.  На лірычны лад настроілі песні на словы Багдановіча ў выкананні  легендарных «Песняроў». Напрыканцы сустрэчы увазе прысутных быў прадстаўлены невялікі сучасны відыяролік, прысвечаны Максіму Багдановічу.

Бібліятэкары падрыхтавалі электронную прэзентацыю, кніжную выставу “Цвяток радзімы васілька”.