Агляд-конкурс “Бібліятэка - тэрыторыя моладзі"

 

Палажэнне

Бешанковіцкай ЦБС аб раённым аглядзе – конкурсе

“Бібліятэка – тэрыторыя моладзі”

 

1. Агульнае палажэнне.

 

1.1. Заснавальнікам раённага агляду – конкурсу “Бібліятэка – тэрыторыя

       моладзі” з’яўляецца цэнтральная раённая бібліятэка.

1.2. Сапраўднае Палажэнне вызначае агульны парадак арганізацыі і

        правядзення Конкурсу.

 

2. Мэты і задачы конкурсу.

 

2.1. Конкурс праводзіцца з мэтай папулярызацыі бібліятэк і бібліятэчных

       паслуг сярод моладзі.

2.2. Асноўнымі задачамі конкурсу з’яўляюцца:

       - прапаганда кніг і чытання рознымі сродкамі бібліятэчнай справы сярод 

         моладзі;

       - падтрымка маладзёжнай ініцыятывы і творчасці;

       - правядзенне масавых мерапрыемстваў, напраўленых на прафілактыку

         негатыўных з’яў у маладзёжным асяродку;

       - стварэнне умоў для выяўлення і развіцця творчага накірунку асобы;

       - прапаганда здаровага ладу жыцця.

 

3. Арганізацыя і ўмовы конкурсу.

 

3.1. У Конкурсе ўдзельнічаюць усе сельскія бібліятэкары і бібліятэкар

        гарпасялковай бібліятэкі Бешенковіцкай ЦБС.

3.2. Конкурс праводзіцца з 1 студзеня па 1 лістапада 2015 года.

3.3. Матэрыялы, падаваемыя на конкурс павінны змяшчаць:

       - інфармацыю з падробным пераказам работы бібліятэкі у Год Моладзі

         (папкі, сцэнарыі, картатэкі);

       - наглядны матэрыял.

 

4. Крытэрыі ацэнкі конкурсу.

 

4.1. Павілічэнне кнігавыдачы і наведванняў бібліятэкі моладдзю.

4.2. Якасць масавых мерапрыемстваў, напраўленых на на прапаганду кніг і

       чытання сярод маладзёжнай аўдыторыі.

4.3. Стварэнне камфортнага і прывабнага асяродка для прыцягнення моладзі

        ў бібліятэку.

 

5. Пераможцы раённага агляду – конкурсу “Бібліятэка – тэрыторыя

     моладзі” узнагароджваюцца грашовымі прэміямі.