«Добры вечар, шчодры вечар усім добрым людзям» – менавіта гэтыя словы з каляднай народнай песні і сталі дэвізам мерапрыемства, якое адбылося 8 студзеня 2022 года ў Бешанковіцкай гарпасялковай бібліятэцы.
Бібліятэкар Казак С.А. расказала прысутным пра зімовыя народныя святы, якія прыпадаюць на 1-ы месяц новага каляндарнага года; пазнаёміла чытачоў з літаратурай, якая ёсць у бібліятэцы, пра беларускія народныя святы, традыцыі і абрады. У сваім выступленні бібліятэкар паведаміла пра цікавыя факты з гісторыі святкавання Каляд і Вадохрышча: з’яўленне каляднай зоркі, гатаванне куцці, выкарыстанне святой вады. Удзельнікі мерапрыемства не толькі даведаліся пра розныя віды варажбы ў час каляд, але змаглі самі прыняць удзел у варажбе.
Наведвальнікі, Ананьева С.М. і Краўцова Г.І., нагадалі прысутным калядныя песні, расказалі пра тое, як яны ў маладосці святкавалі Каляды.