“Беларусь мая, ясная зорка”

19.01.2022

 Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 2022-гі год аб'яўлены Годам гістарычнай памяці. З гэтай нагоды ў чытальнай зале цэнтральнай раённай бібліятэкі адбылося адкрыццё выставы “Беларусь мая, ясная зорка”.
 Выданні прадстаўленыя на выставе дапамогуць даведацца аб няпростым шляху развіцця суверэннай, незалежнай Беларусі, аб гісторыі стварэння дзяржаўных сімвалаў нашай краіны, аб найважнейшых гістарычных і культурных аб'ектах Беларусі.
 Першы раздзел “Беларусь гістарычня” знаёміць з багатай гісторыі беларускага народа, са знакамітымі славутасцямі нашай краіны, з людзьмі, якія праславілі Беларусь.
 Другі раздзел “Беларусь гераічная”  змяшчае кнігі якія распавядаюць пра беззапаветны гераізм, пра подзвігі, учыненыя нашымі людзьмі ў імя Радзімы і дзеля абароны ўсяго, што нам дорага і свята.
 Трэці раздзел “Беларусь сучасная” знаёміць з сучаснай прыгожай і добраўпарадкаванай краінай. 
Асаблівае месца на выставе адведзена сімвалам Рэспублікі Беларусь, дзе прадстаўлены кнігі з падрабязным апісаннем Дзяржаўнага герба і сцяга Рэспублікі Беларусь, з тэкстам Дзяржаўнага гімна.