“Мілая сэрцу правінцыя – Бешанковічы, родны куток”

01.02.2022

 У 2022 годзе Бешанковічы адзначаюць сваё 575-годдзе. Такая падзея не можа застацца па–за ўвагай нашых чытачоў.
 У дзіцячай раённай бібліятэцы аформлена кніжна–ілюстратыўная выстава “Мілая сэрцу правінцыя – Бешанковічы, родны куток”. Кожны, хто звяртае ўвагу на гэту экспазіцыю, зазначае, што існуе непарыўная сувязь лёсу чалавека з родным краем, з яго прыродай. А сувязь чалавека і прыроды ў часе і ёсць гісторыя, наша духоўнае багацце.
 Матэрыял, прадстаўлены на выставе, расказвае пра лёсы людзей, якія з’яўляюцца гонарам роднай зямлі, пра гісторыю роднага краю з яго непаўторнай прыгажосцю, запаветнымі мясцінамі.
 Наша задача – захаваць і перадаць падрастаючаму пакаленню гэта духоўнае багацце.