“Замілаванне родным словам”

22.02.2022

 21 лютага ў цэнтральнай раённай бібліятэцы прайшоў моўны дзень пад назвай “Замілаванне родным словам”, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы. 
 Для наведвальнікаў бібліятэкі ў гэты дзень у чытальнай зале была аформлена выстава слоўнікаў “Таямніцы родных слоў”.
 На абанеменце чытачы былі запрошаны на  выставу “Багацце фарбаў роднай мовы”, дзе яны азнаёміліся з лепшымі творамі беларускай літатратуры – класікаў і сучасных аўтараў.
 Вучні 5 “Б” класса ДУА “Сярэдняя школа №1 г. п. Бешанковічы” наведалі літаратурную гасцёўню “Беларуская мова – мелодыя сэрдца”. На мерапрыемстве дзеці даведаліся аб гісторыі ўзнікнення Дня роднай мовы, важнасці і значнасці роднай мовы ў жыцці кожнага чалавека, нагадалі беларускія прыказкі і прымаўкі, а напрыканцы мерапрыемства атрымалі закладкі з малавядомымі беларускімі словамі.
 На працягу дня праходзіла акцыя "Маё любімае слова на беларускай мове". Усе жадаючыя мелі магчымасць узгадаць самае прыгожае, на яго думку, слова на беларускай мове і напісаць яго на “лісточку дрэва”.