4 сакавіка 2022 года ў Бешанковіцкай гарпасялковай бібліятэцы адбылося паседжанне клуба аматараў чытання пад назвай “Што? Дзе? Калі?” і прысвечана яно інфармацыі. Прысутныя ў час размовы прыйшлі да высновы, што сёння інфармацыя стала рухальнікам прагрэсу і трывала ўвайшла ў жыццё людзей. Аднак набыццё інфармацыі праз інтэрнэт для ўдзельнікаў размовы рэч даволі складаная, і таму яны аддаюць перавагу друку. Напрыканцы мерапрыемства бібліятэкар Казак С.А. зрабіла кароткі агляд часопісаў і газет, якія выпісвае бібліятэка, пазнаёміла з цікавай і карыснай інфармацыяй, размешчанай на іх старонках.