«Я Вам пішу…»

28.03.2022

 21 сакавіка адзначаецца Сусветны дзень паэзіі, і чытачы Бешанковіцкай гарпасялковай бібліятэкі таксама далучыліся да яго. 22 сакавіка тут адбылася паэтычная гасцёўня. Удзельнікі гасцёўні вялі размову пра ролю паэзіі ў жыцці чалавека і пра яе ўплыў на іх асабісты лёс. Высветлілася, што яны цікавіліся паэзіяй ў гады маладосці, і некаторыя з іх нават вялі рукапісныя паэтычныя дзённікі. Падчас размовы бібліятэкар Казак С.А. чытала вершы Пастэрнака, Цвятаевай, Ахматавай, Качаткова, Сіманава. Таксама для мерапрыемства ёю была падрыхтавана кніжная выстава; яе склалі паэтычныя зборнікі вядомых паэтаў мінулага і сучаснасці.