«Чарнобыль: погляд праз гады»

27.04.2022

 26 красавіка 2022 года ў Бешанковіцкай гарпасялковай бібліятэцы аформлена выстава–ўспамін «Чарнобыль: погляд праз гады», прысвечаная 36 гадавіне аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

 Наведвальнікі бібліятэкі мелі магчымасць пазнаёміцца з храналогіяй асноўных падзей на Чарнобыльскай АЭС, з газетнымі матэрыяламі па данай тэме, з творамі мастацтва і літаратуры, прысвечанымі чарнобыльскай трагедыі. Таксама на выставе ў якасці экспаната быў прадстаўлены касцюм радыяцыйнай абароны, якім карысталіся ліквідатары ў час дэзактывацыі 30-ці кіламетровай зоны.