«Сэрца шматгалосая струна»

11.05.2022

 11 мая ў філіяле «Вярхоўская сельская бібліятэка» прайшла літаратурна – паэтычная вечарына «Сэрца шматгалосая струна», прысвечаная 75-годдзю з дня нараджэння Раісы Баравіковай.

 Раіса Баравікова – адна з тых яркіх прадстаўніц сучаснай беларускай паэзіі. Чароўны свет яе твораў, іх водар наталяюць нас сваім хараством. Вершы Раісы Баравіковай – гэта канкрэтная жыццёвая споведзь, адлюстраванне тых падзей і момантаў, што прайшлі праз яе сэрца.

 Бібліятэкар распавядала прысутным пра жыццёвы і творчы шлях паэтэсы, пазнаёміла з кніжнай выставай  твораў Раісы Андрэеўны  «І што з душы аддаць паспею людзям». На працягу ўсяго мерапрыемства, на фоне музыкі гучалі вершы: «Зачэпіцца сонца за снежную горку», «Ліпа цвіце», «Мне сёння прыснілася хата», «Чуецца, зноў наплывае яна…» і іншыя.