Супрацоўнікі Бачэйкаўскай сельскай бібліятэкі сумесна з калектывам "Крыніца" Бачэйкаўскага СДК прымалі ўдзел у святкаванні 85-годдзя з дня нараджэння паэта, празаіка, ганаровага члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Барыса Паўлавіча Беляжэнкі.
Літаратурна-музычная вечарына "Для шчасця шчодрая душа" праходзіла ў Віцебскай абласной бібліятэцы імя У.І.Леніна. На святкаванні прысутнічалі старшыня Віцебскага абласнога аддзялення ГА "Саюз пісьменнікаў Беларусі" Т.І.Краснова-Гусачэнка, а таксама паэты Віцебшчыны: В.Русілка, А.Герашчанка, В.Шырынава, мастак А.Кірушкін. На мерапыемстве гучалі вершы, шмат добрых слоў было сказана ў адрас нашага знакамітага земляка.