Радзіма ў вершах і песнях

10.06.2022

  Вечар памяці «…Крынічна ўласны век пражыў», прысвечаны 85-годдзю з дня нараджэння паэта, празаіка, гумарыста, журналіста і грамадскага дзеяча Барыса Беляжэнкі, адбыўся ў філіяле «Бачэйкаўская сельская бібліятэка імя Б.П.Беляжэнкі».
 У гэты дзень сабраліся ўсе прыхільнікі творчасці Беляжэнкі: яго сябры, аднавяскоўцы. У бібліятэцы стварылася па-хатняму ўтульная атмасфера. Сваімі успамінамі пра Барыса Паўлавіча падзяліліся спадарожніца жыцця Лілія Забаўленка, кіраўнік Віцебскага маладзёжнага хору Віталь Раўза, член ветэранскага клуба «Сяброўства» Людміла Станкевіч, педагог, краязнаўца Ала Арлова.
 Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з жыццём і творчасцю нашага славутага земляка. Прад слухачамі прадстаў вобраз не толькі знакамітага літаратара, але і шматграннага, захопленага чалавека. Увазе чытачоў прадстаўлена кніжная выстава твораў Барыса Паўлавіча.