Асветніцкая імпрэза « Ведай сваю Бацькаўшчыну» прайшла ў Астроўне.
Праведзеныя мерапрыемствы адбыліся дзякуючы намаганнням віцебскага грамадскага аб'яднаннне жанчын « Ульяна», Астровенскай сельскай бібліятэкі, настаўнікаў і вучняў мясцовай школы.
Пачаліся мерапрыемствы у школьным музеі .Экскурсію правялі дзеці апранутыя у беларускія нацыянальныя касцюмы.
Госці прайшліся па вуліцы Льва Сапегі, завіталі у будынак царквы, а потым у бібліятэку.
Вельмі цікава пра Льва Сапегу расказаў галоўны захавальнік фондаў Бешанкавіцкага раённага гісторыка-краязнаўчага музею Станіслаў Пятровіч Леаненка. Госць імпрэзы гісторык Генадзь Праневіч засяродзіў увагу прысутных на культурнай спадчыне канцлера ВКЛ.
Напрыканцы мясцовыя артысты выканалі некалькі беларускіх песень.