«Нарысы Бешанковіцкага краю»

04.08.2022

 4 жніўня ў чытальнай зале цэнтральнай раённай бібліятэкі адбылася прэзентацыя кнігі «Нарысы Бешанковіцкага краю».

 Сёлета спаўняецца 575 год з дня першага легендарнага ўпамінання населенага пункта Бешанковічы. І з нагоды гэтай юбілейнай даты ў Мінскім выдавецтве «Беларусь» у свет выйшла шыкоўнае выданне аб зямлі, дзе пачаўся наш лёс –  навукова-папулярная кніга «Нарысы Бешанковіцкага краю». Цудоўная і па змесце, і па паліграфічным афармленні, гэта кніга стане здабыткам нашай культуры, гонарам бібліятэчных фондаў.   На прэзентацыі перад прысутнымі выступілі аўтары тэкстаў: А.Крачкоўскі, М.Чарняўскі, С.Леаненка, М.Бірукова, С.Варошка.  Кніга «Нарысы Бешанковіцкага краю» акрамя тэкстаў багата фотаматэрыяламі, якія прадаставілі:  «Бешанковіцкі раённы гісторыка-краязнаўчы музей», раённая газета «Зара», Леанід Акулёнак, Яўген Шклярэўскі, Вікторыя Даўгалёва, Раман Кярэмша, Алёна Салаўёва, Алёна Старадубцава, Васіль Аўчыннікаў, сям’я Чарняўскіх.

 У чытальнай зале да мерапрыемства аформлена фотавыстава Л.Акуленка «Наш край придвинский».