«Аб жыцці, аб людзях, аб сабе»

23.08.2022

 Сярод слаўных імёнаў, якія навечна ўпісаны залатымі літарамі ў гісторыю беларускай культуры, з поўным правам, хораша і ярка, свеціцца імя народнага паэта Беларусі, лаўрэата Дзяржаўных прэмій Беларусі, ганаровага акадэміка навук Беларусі, таленавітага лірыка – Пімена Панчанкі, 105 гадоў з дня нараджэння якога мы адзначаем 23 жніўня .

 Менавіта  гэтай даце  прысвечаны вусны часопіс «Аб жыцці, аб людзях, аб сабе», які прайшоў у філіяле «Вярхоўская сельская бібліятэка».

 Бібліятэкар пазнаёміла прысутных  з жыццёвым і творчым шляхам пісьменніка. Паэзія П.Панчанкі ўзвышае, дапамагае жыць і думаць, яна сцвярджае цудоўныя каштоўнасці чалавечага жыцця. 
 Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава “Палымянная публітыстыка паэтычным радком”.