24 жніўня ў летняй чытальнай зале дзіцячага сада № 5 г.п. Бешанковічы прайшло заключнае мерапрыемства праграмы летняга чытання дзень любімай казкі “Жылі – былі…”. Бібліятэкар Бешанковіцкай гарпасялковай бібліятэкі Казак С.А. разам з выхаванцамі старэйшай групы падрыхтавалі лялечны спектакль у форме маляванай батлейкі па народным казкам “Калабок” і “Зайкіна хатка”. Казкі былі паказаны дзецям сярэдняй групы.
Напрыканцы мерапрыемства Святлана Аляксандращна сказала пра тое, што праграма летняга чытання “Краіна Чыталія на планеце Лета” завершана, выказала словы падзякі дзецям і выхавацелям за дапамогу ў рэалізацыі праграмы.
Удзельнікі праграмы летняга чытання на развітанне зрабілі здымак на памяць.