«Беларуская літаратура: модныя кнігі і чытаемыя аўтары»

05.09.2022

 Для кожнага жыхара Беларусі першая нядзеля верасня – асаблівая, святочная. Менавіта ў гэты дзень, пачынаючы з 1994 года, наша краіна адзначае Дзень беларускага пісьменства і друку. Гэты дзень стаў нацыянальным святам беларусаў, якія з вялікай павагай ставяцца да роднага слова, нацыянальнай культуры, асветы і літаратуры.
 З гэтай нагоды 4 верасня на абанеменце цэнтральнай раённай бібліятэкі для пастаянных чытачоў і гасцей быў праведзены агляд ля кніжнай паліцы «Беларуская літаратура: модныя кнігі і чытаемыя аўтары». Наведвальнікі змаглі азнаёміцца з кнігамі беларускіх аўтараў: Наталлі Батраковай, Віталя Куліка, Івана Шамякіна, Сяргея Трахімёнка, Наталлі Корсакавай, Віктара Праўдзіна і інш.
 У чытальнай зале да Дня беларускага пісьменства была наладжана кніжна-ілюстратыўная выстава «Пісьменнасць… Дакрануцца да мінулага». На выставе былі прадстаўлены кнігі аб нашых славутых земляках, якія мелі прамое дачыненне да адукаванасці, распаўсюджванні пісьменства і кнігадрукарства на беларускай зямлі, кнігі пра развіццё беларускага кнігадрукавання.