УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
28 снежня 2015 г. № 522
Аб аб’яўленні 2016 года Годам культуры
У мэтах фарміравання высокай культуры грамадства, зберажэння культурнай спадчыны і народных традыцый, выхавання ў грамадзян любові да Айчыны пастанаўля ю:
1.Аб’явіць у Рэспубліцы Беларусь 2016 год Годам культуры.
2.Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь:
сумесна з аблвыканкамамі, Мінскім гарвыканкамам распрацаваць і зацвердзіць рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенні ў 2016 годзе Года культуры;
забяспечыць каардынацыю дзейнасці дзяржаўных органаў, іншых арганізацый па выкананні названага плана.
3.Дадзены Указ уступае ў сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнка
РЭСПУБЛІКАНСКІ ПЛАН мерапрыемстваў па правядзенні ў 2016 годзе Года культуры
Мерапрыемствы па правядзенні ў 2016 годзе Году культуры ў Віцебскай вобласці
Мерапрыемствы ДУК "Бешанковіцкая ЦБС", прысвечаныя пісьменнікам-юбілярам 2016 года.
Мерапрыемствы ДУК "Бешанковіцкая ЦБС", прысвечаныя Чарнобыльскай трагедыі
План мерапрыемстваў ДУК "Бешанковіцкая ЦБС" да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі