Літаратурная краіна Барыса Беляжэнкі

23.09.2022

 У гэтым годдзе споўнілася б  85 гадоў нашаму знакамітаму земляку, паэту, пісьменніку, гумарысту, журналісту, актыўнаму грамадскаму дзеячу, члену Саюза пісьменнікаў Беларусі ўраджэнцу вёскі Бачэйкава Бешанковіцкага раёна – Барысу Паўлавічу Беляжэнку.
 З гэтай нагоды ў чытальнай зале цэнтральнай раённай бібліятэкі прайшла гадзіна літаратурнага краязнаўства пад назвай “Літаратурная краіна Барыса Беляжэнкі”, на якую запрасілі вучняў ДУА “Сярэдняя школа № 1 г. п. Бешанковічы ім. І. І. Строчка”. Удзельнікі мерапрыемства даведаліся аб жыццёвым і творчым шляху Барыса Паўлавіча, пазнаёміліся з творамі і кнігамі аўтара. На мерапрыемстве гучалі запісы вершаў ў выкананні аўтара.  
 Мерапрыемства суправаджала слайд–прэзентацыя. 
 На выставе да мерапрыемства былі прадстаўлены 13 зборнікаў прозы і паэзіі, якія былі выдадзены аўтарам, а таксама рэкамендацыйна–бібліяграфічны буклет выдадзены аддзелам абслугоўвання і інфармацыі да 85–годдзя з дня нараджэння Барыса Беляжэнкі.