Абанемент цэнтральнай раённай бібліятэкі запрашае сваіх чытачоў наведаць выставу-партрэт «Класік. Прарок. Чалавек», прысвечаную 140-годдзю з дня нараджэння Якуба Коласа — класіка нацыянальнай літаратуры, мастака слова, аўтара паэтычных шэдэўраў, педагога, перакладчыка, вучонага, дзяржаўнага дзеяча і шчырага чалавека.
На выставе дэманструюцца творы аўтара і кнігі аб жыцці і творчасці пісьменніка.
Таксама прапануем вашай увазе віртуальную выставу-агляд з аднайменнай назвай «Класік. Прарок. Чалавек».
Знаёмцеся з выставамі, чытайце кнігі народнага паэта Беларусі Якуба Коласа, узбагачайцеся яго мудрасцю!