"Гімн роднай мове"

19.02.2016

 Па дадзеных ЮНЭСКА ў свеце існуе больш за 6000 моў, 95 % з якіх знаходзіцца ва ўжытку ў насельніцтва планеты. Якая ж мова самая прыгожая на свеце? Парыжанін адкажа, што гэта мова Вальтэра і Русо, італьянец, што няма мілагучней мовы Дантэ і Петраркі. Сапраўды, для кожнага чалавека мілей за ўсё мова, на якой спявала яму калыханку маці, словы якой ён чуў з самага дзяцінства.

  21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Якая ж гісторыя гэтага свята? Чаму быў абраны мінавіта гэты дзень? Пра гэта і многае іншае даведаліся  вучні 8 класса ДУА “СШ №2”, якія былі запрошаны на гадзіну роднай мовы “Гімн роднай мове”, што праходзіла 18 лютага у цэнтральнай раённай бібліятэцы.

 Падлеткі даведаліся аб святкаванні Міжнароднага дня роднай мовы ў свеце, аб шляху развіцця беларускай мовы, паслухалі вершы беларускіх паэтаў. У чытальнай зале бібліятэкі аформлена выстава-прагляд літаратуры “Мова продкаў маіх і нашчадкаў".