Бібліятэкар філіяла “Вярхоўская сельская бібліятэка” Г.М. Курмель запрасіла ўсіх жадаючых на гутарку-расповяд аб нацыянальным беларускім арнаменце “Вышыўка ручнікоў”.
Мерапрыемства адбылося ў этнаграфічным кутку бібліятэкі. Прысутныя пазнаёміліся з выставай кніг “Скарбы з вясковых куфраў” і выставай “Матулін ручнік”, па якой загадчыца народнага клуба нацыянальнай беларускай кухні, гульні і фальклору “Бараболя” Вярхоўскага сельскага дома культуры Н.Ю.Асташонак зрабіла цікавую прэзентацыю.