У снежні 2022 года адзначаецца 100-годдзе з дня нараджэння беларускай пісьменніцы Алены Васілевіч, аўтара вядомай трылогіі пра дзяўчынку Ганьку. Да знамянальнай даты супрацоўнікамі абанемента Бешанковіцкай цэнтральнай бібліятэкі падрыхтавана выстава-прагляд твораў пісьменніцы. Наведвальнікі бібліятэкі змаглі больш дакладна пазнаёміцца з творчасцю А.Васілевіч, адкрыць для сябе новыя творы пісьменніцы, перачытаць яшчэ раз добра знаёмыя.