29 красавіка бібліятэкар філіяла «Бачэйкаўская сельская бібліятэка ім. Б.П.Беляжэнкі» Піўчэўская Л.А. правяла для вучняў сярэдняга школьнага ўзросту бібліятэчны ўрок пад назвай «Культурная спадчына нашай краіны, традыцыі майго краю». Ларыса Аляксандраўна пазнаёміла вучняў з развіццём нацыянальнай культуры, а таксама прадэманстравала кнігі «Народныя рамёствы», «Святы Беларусі», «Спадчына».