У філіяле «Дзіцячая раённая бібліятэка» прайшла гадзіна дзяржаўнасці «Галоўны сімвал Беларусі – вачыма дзяцей».
На мерапрыемства запрасілі дзяцей ДУА «Яслі–сад № 1 г.п. Бешанковічы» для знаёмства з дзяржаўнай сімволікай краіны. Герб, сцяг і гімн Рэспублікі Беларусь – сімвалы дзяржаўнага суверэнітэту. Нацыянальныя сімвалы – гэта ўмоўныя знакі, вобразы і прадметы, якія выказваюць асаблівасці нацыянальных каштоўнасцяў, вызначаныя бакі жыцця народа і дзяржавы.
У канцы мерапрыемства дзеці паглядзелі мультфільм пра сяброўства.