“Да кніг, якія адкрываюць чытачу свет і людзей і абуджаюць творчую фантазію, належаць кнігі Янкі Маўра“
Алесь Якімовіч.
“Палескія рабінзоны і іх аднагодкі” пад такой назвай прайшло літаратурнае знаёмства ў філіяле “Дзіцячая раённая бібліятэка”.
На мерапрыемства запрасілі вучняў ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. п. Бешанковічы імя Героя Савецкага Саюза Міхаіла Мікалаевіча Ткачэнкі» .
Дзеці пазнаёмліся з адным з заснавальнікаў беларускай дзіцячай літаратуры, лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі БССР, заслужаным дзеячам культуры Беларусі.
Уся творчасць пісьменніка з'яўляецца яркім узорам самаадданага служэння свайму народу, вялікай справе выхавання юных грамадзян нашай краіны.
Ён ўзбагаціў беларускую дзіцячую літаратуру новымі тэмамі,своеасаблівымі жанрамі. Кнігі Янкі Маўра вельмі папулярныя ва ўсім свеце і перакладаліся на рускую, украінскую, літоўскую мовы. Асобныя творы выдаваліся ў Амерыцы, Англіі і іншых краінах.
Дзеці былі здзіўлены тым фактам, што Янка Маўр ніколі не быў у экзатычных краінах, пра якія так цікава і пераканаўча пісаў. А таксама даведаліся і пра тое,што Янка Маўр збіраў успаміны дзяцей аб вайне, у выніку на свет з’явілася кніга “Ніколі не забудзем”.
Для удзельнікаў мерапрыемства бібліятэкары падрыхтавалі віктарыну па творах пісьменніка.
У канцы мерапрыемства дзеці паглядзелі урывак з кінафільма “Палескія рабінзоны”.