Для кожнага жыхара Беларусі першая нядзеля верасня асаблівая, святочная. Наша краіна адзначае Дзень беларускага пісьменства і друку. Гэты дзень стаў нацыянальным святам беларусаў, якія з вялікай павагай ставяцца да роднага слова, нацыянальнай культуры, асветы і літаратуры.
Бібліятэкары сектара па абслугоўванню дзіцячага чытача цэнтральнай раённай бібліятэкі запрасілі школьнікаў ДУА “Сярэдняя школа №2 г.п.Бешанковічы ім. М.М. Ткачэнкі» на гістарычны экскурс “Кніжная спадчына праз вякі”.
Маленькія чытачы разам з бібліятэкарам зазірнулі ў далёкае мінулае, даведаліся пра гісторыю беларускага кнігадрукавання, пачынаючы ад “Псалтыра” і “Бібліі”, пра першых беларускіх асветнікаў, якія самааддана працавалі на ніве беларускага пісьменства .
Напрыканцы мерапрыемства зроблены агляд літаратуры з выставы “Роднай мовы гук чароўны”.