11 кастрычніка бібліятэкар філіяла “Вярхоўская сельская бібліятэка” запрасіла дзяцей дашкольнага і школьнага ўзросту на літаратурны ранішнік “У вашых творах – ваша сэрца”, прысвечаны 110-годдзю з дня нараджэння вядомай беларускай паэтэсы Эдзі Агняцвет.
Бібліятэкар пазнаёміла маленькіх чытачоў з жыццёвым і творчым шляхам пісьменніцы. Шмат кніг напісала Эдзі Агняцвет. А колькі ў іх смеху і жартаў, колькі гумару! Яна пісала не толькі вершы, але і шмат перакладала на беларускую з рускай, украінскай, узбекскай, літоўскай, татарскай, французскай. Творчасць Эдзі Агняцвет адзначана Міжнародным ганаровым дыпломам імя Х.К.Андэрсена.
На мерапрыемстве дзеці чыталі вершы паэтэсы і паслухалі агдяд кніг, што прадстаўлены на кніжнай выставе “Наш добры сябра - Эдзі Агняцвет”.