Бібліятэкары сектара па абслугоўванню дзіцячага чытача цэнтральнай раённай бібліятэкі запрасілі дзяцей з школьнага лагера “Дружба” на краязнаўчую гутурку “Сувязь часоў – беларускі ручнік”, якая праходзіла ў рамках праграмы “Чарадзейная скарбонка”.
Дзеці пазнаёміліся з гісторыяй беларускага арнаменту і ручніка, а таксама з кнігамі на дадзеную тэму.
Узоры тканых і вышываных вырабаў – гэта зашыфраванае жыццё беларускага народа, прыроды. Народнае мастацтва – чароўная, мудрая кніга. Добрыя, светлыя яе старонкі разгортваюцца перад намі ў тых прадметах, якія стагоддзі суправаджалі жыцце беларускага селяніна.
Напрыканцы мерапрыемства здзейснілі відэападарожжа ў гісторыю “Сімвалы і вобразы беларускага ручніка”.