13 студзеня філіял “Астровенская сельская бібліятэка” сумесна з Астравенскім домам культуры правялі мерапрыемства “Калядная хата на цуды багата”. Традыцыі праводзіць калядкі ужо не адно дзесяцігоддзе. Калядоўшчыкі з Казой–танцоркай і дрэсіраваным Мядзведзем імкнуцца наведаць кожны двор. Усім вельмі падабаецца сустракаць у сябе ў гасцях прыбраных дарослых і дзяцей, удзельнічаць у традыцыйных гульнях, вадзіць карагоды, слухаць вясёлыя песенькі–калядкі, якія ўслаўляюць гаспадароў за шчодрасць, дабрыню, нясуць пажаданні здароўя, шчасця і добрага настрою на ўвесь новы год.