“Я – акіяна жытняга калоссе…”

13.02.2024

 6 лютага 2024 года споўнілася 110 гадоў з дня нараджэння народнага паэта Беларусі, перакладчыка, літаратурнага крытыка, публіцыста, кінасцэнарыста, грамадскага дзеяча Аркадзя Куляшова. Гэтай знамянальнай даце была прысвечана гутарка ля выставы “Я – акіяна жытняга калоссе…”, якую правёў бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі раённай бібліятэкі для чытачоў бібліобуса.
 Яркі прадстаўнік беларускай паэзіі савецкай эпохі, выдатны майстар слова, мастак высокай культуры, Аркадзь Аляксандравіч Куляшоў (1914–1978) у сваёй творчасці паказаў лёс цэлага пакалення, да якога належаў і сам.
 Яго паэзія ўвайшла ў залаты фонд беларускай літаратуры ХХ ст. У вершах паэта ўдала спалучыліся філасофская глыбіня твораў, імкненне да ўсебаковага асэнсавання складаных жыццёвых з’яў, а таксама высокі ўзровень паэтычнага майстэрства.
 Выстава знаёміць з кнігамі паэзіі аўтара “Дзве паэмы” (1977), “Вершы і паэмы” (1966), “Выбраныя творы” (1951), “Выбраныя творы ў 2-х тамах. Вершы і балады“ (1968), “Хай бушуюць хвалі” (1967) і іншымі творамі.