21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы ў філіяле “Астровенская сельская бібліятэка” прайшла гульня–падарожжа “Старонкі з моўнай скарбонкі”. Падчас гульні дзеці імкнуліся размаўляць толькі па-беларуску.
Хлопчыкі і дзяўчынкі прынялі ўдзел у конкурсе, дзе было трэба скласці як мага больш слоў са словазлучэння “беларуская мова”, а таксама уставіць у прапанаваныя словы прапушчаныя склады. Нагадалі беларускія прыказкі і прымаўкі, адгадалі загадкі.
Мерапрыемства прайшло не толькі весела, а яшчэ і пазнавальна.