У гэтым годзе наша краіна адзначае 125-годдзе класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча.
Максім Багдановіч – выдатны паэт і празаік, таленавіты публіцыст, літаратурны крытык, адзін з заснавальнікаў навуковай гісторыі беларускай літаратуры. Ён пражыў няпоўных 26 гадоў, але за гэты час пакінуў глыбокі след у культурна-літаратурнай спадчыне Беларусі. З нагоды яго юбілею дзіцячая раённая бібліятэка запрасіла сваіх чытачоў на літаратурна-музычную кампазіцыю “Вяночак вершаў Максіма Багдановіча”. Падчас мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам паэта, паслухалі прыгожыя вершы, наведалі яго родныя мясціны, месцы ушанавання памяці. На лірычны лад настроілі песні на словы Багдановіча ў выкананні легендарных «Песняроў». Напрыканцы сустрэчы увазе прысутных быў прадстаўлены невялікі сучасны відыяролік, прысвечаны Максіму Багдановічу.
Бібліятэкары падрыхтавалі электронную прэзентацыю, кніжную выставу “Цвяток радзімы васілька”.