У культурнай спадчыне кожнага народа кніга заўсёды займала асаблівае месца. Ва ўсе часы яна была і застаецца крыніцай ведаў, сродкам асветы, выхавання, спазнання навакольнага свету, сувяззю паміж мінулым і сучаснасцю.
У рамках краязнаўчага праекта “Край, дзе пачынаецца Радзіма” (да 100-годдзя ўтварэння Бешанковіцкага раёна) у чытальнай зале цэнтральнай раённай бібліятэкі прайшоў Дзень краязнаўчай бібліяграфіі “Каб след застаўся на зямлі”. У аглядзе прадстаўлены кнігі пра жыццё і дасягненні найбольш вядомых у розныя гады і часы нашых землякоў.
Сваім віртуальным чытачам прапануем відыёагляд.